“Мая любімая Гарадзеншчына”

27 красавіка ў каледжы прайшла гульня-віктарына, прысвечаная Году малой радзімы.

            І ўдзельнікі віктарыны,  і ўсе прысутныя  мелі магчымасць акунуцца ў эпоху старажытнасці і ўзгадаць старонкі гісторыі нашай любай Гародні, зрабіць невялікі праменад па сучаснай Гарадзеншчыне.

           

Члены журы былі вельмі задаволены тым,  як    гульцы дасканала ведаюць гісторыю свайго краю, імёны  славутых землякоў, бездакорна валодаюць роднай мовай.

Такія мерапрыемствы даюць навучэнцам магчымасць лепш даведацца пра сваю малую радзіму, фарміруюць паважлівае стаўленне да яе.

У віктарыне прынялі ўдзел тры каманды, па адной ад  кожнага аддзялення.

З невялікай розніцай у балах перамога была размеркавана наступным чынам:

I месца – электратэхнічнае аддзяленне

II месца – хіміка-тэхналагічнае аддзяленне

III месца – тэхналагічнае аддзяленне.

                     Шчыра віншуем пераможцаў !

Сайт президента РБ МО РБ РИПО ГрГУ Детям об армии Детский правовой сайт Детский правовой сайт

Copyright © 2014-2018. Технологический колледж УО ГрГУ им. Я. Купалы